Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каардынацыйная рада выступіла з шэрагам заклікаў

05.11.2020 18:21
Прадстаўнікі прэзідыуму Рады звярнуліся з заклікамі да вайскоўцаў і ў падтрымку рабочых.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot Youtube

Рада запусціла кампанію па выхадзе з дзяржаўнага прафсаюзу пад назвай «Хопіць карміць Арду!» Гаворыць сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.

- Усё больш і больш рабочых, бізнесу, лекараў ды студэнтаў далучаюцца да забастоўкі ў якасці рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права на мірны пратэст. Яны настойлівае патрабуюць спыніць гвалт і вярнуць краіну ў прававое поле.

Праўладная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адстойвае не інтарэсы рабочых, а інтарэсы ўлады, зазначыў Сяргей Дылеўскі, якія вымушаны эміграваць з Беларусі

- Нашы падаткі ідуць на тое, каб карміць Арду, плаціць за яго машыны, дачы, за выбарчую кампанію Лукашэнкі. Хопіць карміць Арду!

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка звярнуліся да беларускага войска з просьбай выканаць прысягу, дадзеную народу.

Тэрор для Лукашэнкі – адзіная праява прэзідэнцтва, нагадваў Павал Латушка.

- Цяпер вайскоўцаў хочуць уцягнуць у вайну супраць уласнага народу. У Лукашэнкі не хапае рэсурсаў, каб трымацца за ўладу. Таму ён прыцягвае сіла арміі. Нельга дапусціць, каб вайскоўцаў выкарыстоўвалі ў тэроры супраць уласнага народу.

Святлана Ціханоўская заклікала армію абараніць народ

- Вы зʼяўляецеся магутнай трэцяй сілай, якая вызначыць сітуацыю. Падтрымаеце дыктатуру ці станеце ў абарону мільёнаў беларусаў.

юл