Банк развіцця Беларусі укладзе больш за $100 млн у мадэрнізацыю горназдабыўной і сельскагаспадарчай галін Зімбабвэ. Дамоўленасці былі дасягнуты падчас восеньскага візіту ў афрыканскую краіну старшыні праўлення БР Андрэя Жышкевіча, паведамляе “Еўарардыё”.
Банк развіцця запускае праграму механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ коштам 51 мільён долараў. Створана спецыяльнае прадпрыемства па навучанні мясцовых жыхароў зборцы, эксплуатацыі і абслугоўванню беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.
"У выніку ўзаемадзеяння з нашымі калегамі з панафрыканскага банка Eastern and Southern African Trade and Development Bank (TDB) у Зімбабвэ прафінансаваныя пастаўкі больш як 350 трактароў МТЗ, 120 сеялак Лідаграпраммаш, 20 камбайнаў Гомсельмаш, а таксама грузавой тэхнікі МАЗ", — адзначыў Андрэй Жышкевіч.
Таксама — для развіцця горназдабыўнога сектара Зімбабвэ — будзе пастаўлена спецыялізаванае абсталяванне на суму $50 млн. Па словах Жышкевіча, Беларусь безумоўна гатовая даць новае абсталяванне для здабычы карысных выкапняў.
У 2018 годзе паміж Банкам развіцця і TDB было заключана пагадненне аб адкрыцці панафрыканскаму банку крэдытнай лініі на суму 70 мільёнаў долараў для фінансавання паставак беларускай тэхнікі ў краіны Афрыкі
эж