Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Раз дэпутаты не чуюць нас, мы іх адклічам!»

07.11.2020 08:21
Жыхары Віцебска дамагаюцца адклікання яшчэ аднаго дэпутата – Аляксея Ягорава.
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Аляксея ЯгораўФота: Палата Прадстаўнікоў

Адклікання дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Аляксея Ягорава дамагаюцца жыхары Кастрычніцкай акругі №20 гораду Віцебска. Актывісты сабралі патрэбныя подпісы і падалі іх у Віцебскі гарадскі Савет з просьбай правесці сход. На днях быў атрыманы адказ, у якім гарадскім Саветам было адмоўлена ў правядзенні сходу выбарцаў. Прэзідыум гарсавета лічыць, што довады заяўнікаў незаможныя і нематываваныя.

Актывісты не згодны з дадзенай пастановай і ўжо падалі скаргу ў суд Кастрычніцкага раёну гораду Віцебска. Нагадаем, з прапановай запусціць працэдуру адклікання дэпутатаў па ўсёй краіне выступіла ініцыятыва «Сумленныя людзі». Дэвізам праекта стаў слоган: «Раз дэпутаты не чуюць нас, мы іх проста адклічам!»

Святаслаў Бруйко