Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка заклікаў кіраўніцтва Польшчы і Літвы спыніць канфрантацыйную рыторыку

07.11.2020 17:17
«Нашы народы калісьці былі ў адной дзяржаве, нармальна жылі, ды і да гэтага часу нармальна жылі».
Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Астравецкай АЭС PAP/EPA/MAXIM GUCHEK / POOL

Лукашэнка, выступаючы ў Астраўцы на адкрыцці АЭС, заклікаў кіраўніцтва Польшчы і Літвы спыніць канфрантацыйную рыторыку і вярнуцца да дыялогу.

«Нашы народы калісьці былі ў адной дзяржаве, нармальна жылі, ды і да гэтага часу нармальна жылі. Не, на роўным месцы ўлезлі ў наш агарод. Ну добра, калі вы зразумелі, што памыліліся, сыходзіце з нашага агарода, давайце разам будзем працаваць: вы ў сваім агародзе, мы – у сваім. Давайце вырабляць электраэнергію, прадаваць яе, абменьвацца электраэнергіяй, – сказаў ён. – Давайце жыць нармальна! Мы ж суседзі, а суседзяў не выбіраюць».

«Тое ж самае я хачу сказаць і польскаму кіраўніцтву: нічога ў вас не атрымаецца. Мы не станем на калені. Мы адкажам, і я ўжо казаў: нават калі застанемся адны ў асяроддзі, мы адкажам. Думаю, яны гэта зразумелі, – дадаў Лукашэнка. – Давайце працаваць разам, мы гатовыя адкрыта супрацоўнічаць».

ав