Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння каля першай бальніцы затрымалі як мінімум 57 медыкаў

07.11.2020 17:41
Таксама ў 14:00 быў анансаваны традыцыйны Жаночы марш, але сілавікі пачалі затрымання жанчын, калі яшчэ тыя не паспелі сабрацца.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле звестак праваабаронцаў, сёння каля першай бальніцы затрымалі як мінімум 57 медыкаў. У суботу сёмага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы «Вясны» кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску.

Суды над медыкамі, затрыманымі на сённяшнім маршы, пройдуць у панядзелак і аўторак.

Нагадаем, сёння ў Мінску прайшоў Марш медыкаў, які скончыўся масавым затрыманнем.

У 14:00 быў анансаваны традыцыйны Жаночы марш, але сілавікі пачалі затрымання жанчын, калі яшчэ тыя не паспелі сабрацца. Затрымлівалі і выпадковых мінакоў. Напрыклад, была затрыманая маладая жанчына, якую затрымалі за букет з восеньскіх лістоў у руках. Відэа ёсць у сеціве.

«Вясна» збірае спіс затрыманых і на гэтай акцыі. Вечарам у спісе было 11 чалавек. Масавага Маршу жанчын не адбылося.

ав/Вясна