Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння ў Мінску запланаваны „Марш дэмакратыі”

08.11.2020 08:07
Дэманстрацыя павінна стаць сімвалічнай кульмінацыяй трох месяцаў паслявыбарчых пратэстаў.
Гістарычны сцяг беларусіpixabay.com

Сёння ў Мінску запланаваная чарговая буйная акцыя пратэсту. Дэманстрацыя, якая пачнецца ў 10:00, павінна стаць сімвалічнай кульмінацыяй трох месяцаў паслявыбарчых пратэстаў, удзельнікі якіх патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, правядзення паўторных выбараў і вызвалення палітвязняў.

Шэсце пройдзе пад лозунгам: „Марш дэмакратыі”. Ягоныя ўдзельнікі плануюць паказаць, што не спыняюцца ў барацьбе за перамены ў Беларусі. Арганізатары мерапрыемства нагадалі, што беларусы хочуць вярнуць народу ўладу ў краіне.

Між тым незалежныя СМІ паведамляюць пра звальненні з працы асобаў, якія падтрымліваюць страйкі і пра адлічэнні з ВНУ студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту.

„Наша Ніва” паведаміла, што з 9 жніўня, то бок з дня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, былі затрыманыя каля 17 тысяч чалавек. Паводле газеты, гэта найбуйнейшыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе цягам апошніх 40 гадоў.  

уп/аз