Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Незалежныя эксперты і эколагі крытыкуюць увядзенне ў эксплуатацыю Астравецкай АЭС

08.11.2020 14:11
Нагадваем, учора кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыў Беларускую АЭС у Астраўцы.
   .
Беларуская АЭС у Астраўцы.PAP/EPA/NIKOLAI PETROV / POOL

Беларускія незалежныя эксперты і эколагі крытыкуюць увядзенне ў эксплуатацыю Астравецкай АЭС, якая размяшчаецца, прыблізна, у 30 кіламетрах ад літоўскай мяжы. Паводле іх, гэта палітычны праект, які пагоршыў адносіны з Літвой.

У інтэрв'ю Польскаму радыё незалежны палітолаг Раман Якаўлеўскі адзначыў, што краіны Балтыі ўжо абвясцілі, што не будуць купляць беларускую энергію пасля запуску электрастанцыі ў Астраўцы:

- Гэта, несумненна, палітычны інвестыцыйны праект. Гэта элемент ціску ў асноўным на Літву, але і на іншыя краіны.

Падобнае меркаванне наконт АЭС у Аструўцы выказвае беларускі эколаг Таццяна Новікава:

- У нашай энергетычнай сістэме ёсць лішак энергіі. З іншага боку, краіны Балтыі ўжо заявілі, што не хочуць купляць гэтую энергію. Такім чынам, аказваецца, прычын для запуску гэтай электрастанцыі няма, акрамя палітычных.

Беларускія эколагі адзначаюць, што АЭС з'яўляюцца аб'ектамі высокай рызыкі.

Нагадваем, учора Аляксандр Лукашэнка ўрачыста адкрыў Беларускую АЭС у Астраўцы.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце „АЭС-2006” і за расiйскі крэдыт.

Першы рэактар БелАЭС пачаў перадаваць электрычнасць у энергасетку Беларусі 3 лістапада. Рэактар першага энергаблока працуе на магутнасці 40%.

аз