У Мінску затрымалі фотажурналістаў Святаслава Зоркага і Віктара Талочку, паведамляе «Свабода» са спасылкай на БАЖ.
Святаслава Зоркага затрымалі каля стэлы, Віктара Талочку — на Нямізе, — паведамляюць іхныя калегі. Каля ГЦ «Галерэя» ў Мінску схапілі журналіста БелаПАН Яна Аўсеюшкіна.
У Віцебску затрымалі журналістку Алену Шабуню, — паведамляе тэлеканал Белсат.
На вуліцы Куйбышава ў Мінску непадалёку ад Камароўкі затрымалі журналіста Арцёма Ляву.
Сярод затрыманых на акцыях сёньня ў Мінску былі два расейскія журналісты, у тым ліку карэспандэнт ТАСС Юры Шамшур, іх даставілі ў Партызанскае РУУС Мінску для праверкі дакументаў, пасля чаго адпусцілі.
аз