Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У цэнтры Гродна сёння ўпершыню за шмат тыдняў не было пратэсту

08.11.2020 18:01
На гродзенскіх цэнтральных вуліцах у нядзелю прагульваліся толькі кучкі людзей і з аўтазака гучала песня «Саша застаецца з намі».
Аўдыё
   ,       8
У Гродне было спакойна, а так выглядалі затрыманні ў Мінску 8 лістападафота: PAP/EPA/STR

У цэнтры Гродна сёння па-сутнасці першы выходны, калі за апошнія тры месяцы не адбылося акцыі пратэсту.
Пасля 12-й гадзін па Савецкай вуліцы хадзілі кучкі людзей, якія пераміргваліся паміж сабой, але ніхто не паказваў сімволікі і не выкрыкваў лозунгаў. І ніхто не групіраваўся ў калону, каб прайсці разам.

У той самы час там жа хадзілі міліцыянеры, чакалі падагнаныя аўтазакі і гучна гучала музыка. Адна з песень «Саша застаецца з намі».

Бліжэй да двух гадзін у цэнтры гораду наагул не стала людзей, стаялі толькі аўтазакі і патрулявалі міліцыянеры.
Тым часам у інтэрнэце пачалі з’яўляцца здымкі, дзе пратэстоўцы з бел–чырвона-белымі сцягамі фатаграфаваліся ў розных мікрараёнах.

Давялося бачыць некалькі маладых хлопцаў з бел-чырвона-белымі сцягамі. Яны стаялі на мосце праз кальцавую дарогу і размахвалі імі.

Прамільгнула паведамленне, што быў затрыманы адзін раварыст.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ