Беларускія палітыкі ды незалежныя эксперты крытыкуюць запуск беларускай атамнай электрастанцыі непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы. Былы кіраўнік Беларусі, прафесар, фізік-ядзершчык Станіслаў Шушкевіч кажа, што ён прыхільнік АЭС у Беларусі, але станцыя павінна быць збудаваная пасля кансультацый з усімі суседзямі.
- Якая б не была небяспека, малая ці вялікая, калі адбудзецца выкід, гэта ўсё плыве ў Вілію. І гэта ўсё плыве ў Вільню. Гэта фактычна выклік суседняй краіне.
Краіны Прыбалтыкі ўжо заявілі, што яны не будуць купляць беларускай электраэнергіі, а жыхары Літвы, якія жывуць непадалёк ад мяжы, атрымліваюць бясплатна таблеткі ёду на выпадак аварыі.
У суботу, падчас запуску беларускай АЭС, А. Лукашэнка заявіў, што Беларусь стала ядзернай дзяржавай.
нг