Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спынена праца аднаго з цэхаў “Гродна Азот”

09.11.2020 09:37
У панядзелак раніцай аварыйна спыніўся цэх “Аміяк-4” на “Гродна Азот”.
Прадпрыемства "Гродна Азот"фота: tut.by

У панядзелак раніцай а 5.30 аварыйна спыніўся цэх “Аміяк-4” на “Гродна Азот”.

Афіцыйная інфармацыя аб гэтым з’явілася толькі каля 9-й гадзіны. Паводле яе, у тэхналагічным працэсе аддзялення ачысткі канвертаванага газу адбылося спыненне кампрэсара сінтэз-газу ў цэху “Аміяк-4” са скідам азотна-вадароднай сумесі на паходню.

Яшчэ пасля 9 гадзіны раніцы над цэхам гарэла паходня. У афіцыйным паведамленні гаварылася, што зараз вядуцца работы па наладжванні тэхналагічнага працэсу і далейшага пуску цэха ў працу. Пагрозы экалогіі і людзям, падкрэсліваецца ў паведамленні, няма.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ