Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Першае спыненне толькі што запушчанай БелАЭС

10.11.2020 16:52
Нагадаем, што 7 лістапада на адкрыцці атамнай станцыі прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.
Аўдыё
  • Першае спыненне толькі што запушчанай БелАЭС
Астравецкая АЭС PAP/EPA/MAXIM GUCHEK / POOL

Літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid паведаміў на сваім сайце, што з поўдня 8 лістапада электраэнергія на Беларускай АЭС у Астраўцы не вырабляецца. Міністэрства энергетыкі Беларусі змясціла свой каментар.

У паведамленні Міністэрства энергетыкі Беларусі гаворыцца, што на першым энергаблоку працягваецца этап выпрабаванняў.

Выяўлена неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага абсталявання. Якога канкрэтна абсталявання ў Мінэнерга не патлумачылі.

Тым часам крыніца tut.by паведаміла, што прычынай спынення сталі выбухі некалькіх трансфарматараў напругі на адным з агрэгатаў, якія спалучаны з генератарам.
Паводле адмыслоўцаў, нічога звыш незвычайнага не адбылося, але расследаванне, аднаўленне схемы падачы магутнасці і паўторная наладка зоймуць шмат часу.

У бліжэйшы час станцыя энергію выпрацоўваць не будзе. Адмыслоўцы кажуць, што на бяспеку рэктара з пункту погляду ўцечкі радыяцыі такі інцыдэнт уздзеяння не аказвае.

Нагадаем, што 7 лістапада на адкрыцці атамнай станцыі прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ