Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лік заражаных каранавірусам беларусаў за суткі ўпершыню перавысіў тысячу

10.11.2020 17:05
Такія дадзеныя сталі рэкордам за ўсю гісторыю статыстыкі тых, хто захварэў каранавірусам у Беларусі.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 10 лістапада, за дзень заражаных каранавірусам дадалося на 1038 чалавек, 5 захварэлых памерлі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1016 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У сваю чаргу ў Полацку і Полацкім раёне з 11 лістапада 2020 года ўводзіцца абавязковы масачны рэжым у мэтах папярэджання распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі Полацкага раёна. Раней такая інфармацыя паступала з Гомля.

Маскі абавязкова трэба будзе апранаць, уваходзячы ў крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання, установы аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

ав