Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BY_help адаптуецца да новых умоваў і працягне выплачваць кампенсацыі

11.11.2020 11:12
Сілавікі пачалі блакаваць рахункі беларусаў, якія атрымалі кампенсацыі ад ініцыятывы BY_help.
By_HELP
By_HELPсацсеткі

«Дзяржава катуе людзей другі раз, забіраючы грошы, якія яны атрымалі ў якасці невялічкай, але кампенсацыі за тое, што ім давялося прайсці пасля 9 жніўня», – гаворыць адзін з заснавальнікаў BY_help Аляксей Лявончык.

З рахункаў беларусаў было скрадзена 1400 000 рублёў. «А калі можна скрасці 1,5 мільёны, то можна скрасці і 15 мільёнаў, і паўтара мільярда», – адзначае Аляксей Лявончык. Паводле яго, ні адзін дэпазіт зараз не знаходзіцца ў бяспецы. Самае правільнае, што можна зараз зрабіць – гэта ўзяць картку і зняць з рахунку ўсе наяўныя грошы.

Аляксей Лявончык адзначыў, што яго каманда працягвае працу далей: «Байхэлп адаптуецца і працягне аплачваць штрафы, кампенсацыі. Тут нічога не змяняецца».

ав