Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўскіая прызначыла Вольгу Шпарагу прадстаўніком па адукацыі

11.11.2020 12:46
Вольга Шпарага: «Мы ставім перад сабою задачу зрабіць так, каб аказанне дапамогі (...) не вяло толькі да опцыі пакінуць краіну...».
.
.тэлеграм-канал Отчислено

У гэтым статусе філосаф, кандыдат філасофскіх навук і выкладчыца Вольга Шпарага зоймецца каардынацыяй рабочых груп і экспертаў у галіне адукацыі, праграм падтрымкі студэнтаў і выкладчыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій. У планах таксама распрацоўка праекта рэформы беларускай адукацыі - на ўсіх яго узроўнях. У бліжэйшы час каманда, якую ўзначальвае Вольга, сфармуе адпаведны савет, які аб'яднае значных спецыялістаў сферы.

Сацыяльны аналітык Андрэй Шуман называе самыя галоўныя праблемы сістэмы вышэйшага навучання ў Беларусі, гэта: ідэалагізацыя навучання, у што задзейнічаны БРСМ; адсутнасць акадэмічных свабод і неінтэграванасць з сусветнай сістэмай адукацыі.

 - Людзі, якія лічацца вучонымі ў Беларусі, не лічацца вучонымі ў свеце. Паспяховасць вызначаецца па публікацыях у беларускіх часопісах. Не лічыцца тое, на колькі чалавек публікуецца ў сур'ёзных часопісах, індэксаваных у прэстыжных базах. Таксама яшчэ  акадэмічныя свабоды, якіх у Беларусі няма. Выбарнасць рэктараў, дэканаў не існуе. Рэктараў назвачае сам Лукашэнка.

Вольга Шпарага адзначыла: «Мы ставім перад сабою задачу зрабіць так, каб аказанне дапамогі студэнтам і выкладчыкам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, не вяло толькі да опцыі пакінуць краіну, але дазваляла ім заставацца тут і працаваць для новай, дэмакратычнай Беларусі».

яс