Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі рэжым адправіў за краты адну з самых вядомых прыгажунь Вольгу Хіжынкову

11.11.2020 17:40
Вользе далі 12 содняў, якія адбудзе ў Жодзіна.
Вольга ХіжынковаВольга Хіжынкова. Фота: instagram.com/volgena

Вольга Хіжынкова ўладальніца тытулу Міс Беларусь з 2008 года. Высокая, танклявая, зграбная бландзінка з пяшчотнай усмешкай за ўдзел у мірных маршах пратэсту пакарана адміністрацыйным арыштам. Яе затрымалі 8 лістапада, калі ў Мінску зноў быў хапун, ці не больш жорсткі чым 90 дзён таму, калі пачаліся пратэсты.

Пасля затрымання фота прыгажуні масава з’явіліся ў сацсетках, апублікаваныя ў яе падтрымку. На судзе казала, што ішла з кветкамі да сяброўкі на народзіны. Вользе далі 12 содняў, якія адбудзе ў Жодзіна.

На свабодзе Хіжынкову чакаюць шматлікія калегі-піяршчыкі, адканкурснікі з журфака БДУ, аматары бегу, якім яна займаецца і здолела перадаць сваё захапленне многім. І чакаюць справы дабрачыннасці, якімі яна займаецца з таго часу, як стала знакамітай.

Спецыяльна для беларускай службы Польскага радыё Анатоль Шырвель, Мінск