Вядомы журналіст Алег Груздзіловіч знаходзіцца на Акрэсціна. У ізалятары ён чакае суду.
Міліцыянты затрымалі 61-гадовага журналіста дома ў аўторак вечарам.
Міліцыянты дэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Мінску, калі ён асвятляў падзеі для газеты «Народная воля», кажа добры знаёмы Груздзіловіча, карэспандэнт Польскага радыё Уладзімір Пац.
- Алег Груздзіловіч вядомы ўсім у Мінску журналіст, а таксама вядомы міліцыянтам. Груздзіловіч найперш займаўся праваахоўнай тэмай, часта асвятляў не толькі дэманстрацыі, але таксама і судовыя працэсы ў Мінску. Ён быў прысутны на вялікай колькасці працэсаў, на якіх судзілі дэманстрантаў і апазіцыйных актывістаў. Паводле падлікаў БАЖ, Алег Груздзіловіч з'яўляецца 17-м журналістам, які знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі.
Груздзіловіч апошнія 20 гадоў працаваў для Радыё Свабода. Пасля таго, як МЗС пазбавіла яго акрэдытацыі для замежнага СМІ, працягнуў супрацоўніцтва з незалежнымі беларускімі медыямі.
яс