Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За ўдзел у пратэстах могуць прыцягнуць да адказнасці нават катоў

12.11.2020 07:44
Сілавікі наклалі арышт на двух катоў людзей, якія не сплацілі адміністрацыйныя штрафы за ўдзел у пратэстах.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Mihail_hukuna

Тэлеграм каналы паведамілі, што сілавікі наклалі арышт на двух катоў людзей, якія не сплацілі адміністрацыйныя штрафы за ўдзел у пратэстах. Рэпрэсаваным, якія пажадалі застацца ананімнымі, дапамагла валанцёрская арганізацыя Probono, аб чым сказала нам юрыст арганізацыі Юлія:

- Сапраўды да нас звярталіся з такім запросам. Справа заключалася ў тым, што ў сувязі з нявыплатай штрафу быў накладзены арышт на тэлевізар і два ката. Пытанне: на аснове якіх артыкулаў накладаецца арышт на маёмасць было адпраўлена адвакатам з мэтай аказання юрыдычнай дапамогі.

Паводле сацыяльных сетак, каты застаюцца дома.

яс