Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палітвязень піша лісты ў суседні будынак

12.11.2020 20:02
Палітвязень піша лісты сябру, які працуе ў суседнім будынку на вуліцы Кірава ў Гродне. 
Аўдыё
  • Сяргей Верамеенка, атрымаўшы ліст, кажа, што гэта поўны сюрэалізм – атрымліваць лісты з суседняга будынка
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сяргей Верамеенка, атрымаўшы ліст, кажа, што гэта поўны сюрэалізм – атрымліваць лісты з суседняга будынка.

Вітольд Ашурак актывіст з горада Бярозаўка Лідскага раёна ўтрымліваецца ў гродзенскай турме. Яго вінавацяць за арганізацыю, або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Ён ужо адбыў больш 30 сутак па адміністрацыйнаму арышту.

У лісце да свайго сябра Сяргея Верамеенкі ён не на што не скардзіцца, піша, што яшчэ ў Лідзе на сутках сядзеў з лепшымі людзьмі раёна.

Дзякуе за віншаванні і вельмі хвалюецца, што няма лістоў ад сям’і, баіцца, што захварэла жонка, просіць да яе датэлефанавацца.

Верамеенка, атрымаўшы ліст, кажа, што ў гэтым жыцці ўсё перамяшалася і людзі не маюць магчымасці пабачыцца, а вымушаныя пісаць лісты ў суседні будынак. Ён набыў сябру паштоўкі з выявамі Ліды.

«І вось гэтыя паштоўкі замест таго, каб прайсці 10 метраў і яму перадаць, будуць рабіць кола праз Белпошту, цэнзуру пакуль патрапяць да яго».

Дата суду над Вітольдам Ашуркам пакуль невядомая.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ