Пакуль у Беларусі не спыняцца масавыя парушэнні правоў чалавека, правядзенне ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі немагчыма, гаворыцца ў сумеснай заяве праваабарончых арганізацый, апублікаванай на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».
Паводле меркавання аўтараў дакументу, у Беларусі працягваюцца парушэнні правоў чалавека, сілавы блок выкарыстоўвае спецыяльныя сродкі без якой-небудзь неабходнасці, пры гэтым назіраецца абсалютная беспакаранасць праваахоўных органаў.
У такіх умовах спартовае спаборніцтва немагчымае па некалькіх прычынах, – адзначае старшыня Беларускага хельсінкскага камітэту Алег Гулак.
- Немагчыма гарантаваць, што праваахоўныя органы будуць у стане адэкватна дзейнічаць па ахове грамадскага парадку. Акрамя таго, правядзенне такіх мерапрыемстваў – гэта пэўны бонус для дзяржавы, які пацвярджае, што яна падрыхтаваная да яго правядзення. Мы цяпер знаходзімся ў такой сітуацыі, што такое стаўленне проста немагчымае.
Заяву падпісалі беларускія праваахоўныя арганізацыі, а таксама каля 20 праваабарончых арганізацый з-за мяжы (з Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстана, Кыргызстану, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Швецыі).
У верасні ўрад Латвіі звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю хакею з просьбай правесці чэмпіянат свету з іншай краіне, чым Беларусь, таксама Еўрапарламент заклікаў не праводзіць частку чэмпіянату ў Беларусі.
Спаборніцтва планавалася ў Беларусі (з 21 мая па 6 чэрвеня) і ў Латвіі.
нг