Вераніка Цапкала, жонка былога прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы Валерыя Цапкалы і паплечніца экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскі, мае намер стварыць фонд падтрымкі беларусак, якія падвергліся рэпрэсіям з боку ўладаў Беларусі.
Пра свае планы Цапкала распавяла 12 лістапада на сумесным пасяджэнні камітэту Еўрапейскага парламента па правах жанчын і гендарнай роўнасці (FEMM) і дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю. Большасць удзельнікаў, уключаючы Цапкалу і Ціханоўскую, далучыліся да яго па відэасувязі, паведамляе сайт Naviny.by.
«Мы хочам, каб уся Еўропа, уся міжнародная супольнасць ведалі, што адбываецца ў Беларусі, як там парушаюць правы чалавека, – сказала Цапкала. – Вось чаму мы ствараем Беларускі фонд жанчын. Яго мэтай з'яўляецца аказанне дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад рэжыму. Былы прэзідэнт Лукашэнка неаднаразова прыніжаў беларускіх жанчын на працягу многіх гадоў, ён называе іх прастытуткамі, авечкамі, кажа, што ў Канстытуцыі няма месца для жанчын. Мы збіраемся змяніць гэта. Мы спадзяемся, што ў нас будзе Беларусь, заснаваная на дэмакратычных прынцыпах. Мы не спынімся ні перад чым. Мы настойваем на важнасці ўдзелу жанчын у палітыцы, бізнесе, любой сферы. Мы добра разумеем, што толькі калі мы абʼяднаемся, мы пераможам».
Адказваючы на пытанне ўдзельнікаў пасяджэння, якім чынам FEMM можа дапамагчы беларускам, палітычная актывістка заявіла, што была б рада, калі б яе звязалі з «уплывовымі жаночымі фондамі, якія існуюць у Еўрапейскім саюзе».
«Наша трыа – я, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, – мы не палітыкі. Мы людзі розных прафесій, для нас палітыка – новае пачынанне. Часам мы робім памылкі, але мы вучымся. Калі б вы нас звязалі з такімі ўплывовымі жаночымі фондамі, якія б падзяліліся з намі сваім вопытам, маглі навучыць нас, мы б стварылі свой фонд жанчын. Мы высока цэнім любую падтрымку з ЕС, паколькі вы – магутныя краіны з укаранёнай культурай дэмакратыі, а мы толькі на пачатку гэтага шляху», – адзначыла Цапкала.
naviny.by/нг