Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі рыхтуецца закон аб пазбаўленні грамадзянства

13.11.2020 16:11
Згодна з артыкулам 10 КанстытуцыіБеларусі, ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства.
Pomnik Włodzimierza Lenina na Placu Niepodległości w Mińsku
Pomnik Włodzimierza Lenina na Placu Niepodległości w Mińskushutterstock.com/CnOPhoto

 Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў рыхтуюць чарговы адыёзны законапраект. Яго анансавала дэпутатка Марыя Васілевіч, перадае «Еўрарадыё».

 "Прадугледжваецца магчымасць страты беларускага грамадзянства з прычыны ўдзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці альбо прычынення цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі. У новым законапраекце таксама выключаюцца выпадкі, калі спыненне грамадзянства дапамагае пазбегнуць адказнасці за злачынства", — заявіла Васілевіч.

 "Гэта можа быць прыменена толькі да тых грамадзян Беларусі, якія з'яўляюцца імі не па нараджэнні. Гэта значыць, тыя, якія набылі грамадзянства: атрымалі рэгістрацыю, выйшлі замуж за грамадзяніна РБ. Вырашаць будзе Дэпартамент МУС па грамадзянстве і міграцыі, а ўзгадняць прэзідэнт. Беларусаў, якія нарадзіліся ў Беларусі, гэта не датычыцца", — запэўнівае Васілевіч.

Згодна з артыкулам 10 КанстытуцыіБеларусі, ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства. Датычыцца гэта як тых, хто грамадзянін па нараджэнні, так і тых, хто яго набыў.

эж