Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска адмовіў грамадзянам у правядзенні сходу па адкліканні дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Аляксея Ягорава. Актывісты не здзіўлены дадзеным рашэннем:
- Вырашэнне суда было абсалютна чаканым, бо аналагічныя вырашэнні ўжо выносіліся нашым калегам з іншых выбарчых акруг.
Чалец ініцыятыўнай групы грамадзянаў расказаў, што ўлады ад пачатку перашкаджалі правядзенню працэдуры адклікання:
- Спрабавалі звязацца з дэпутатам, усе спробы былі праігнараваны, што з'яўляецца простым парушэннем закона. Самая вялікая цяжкасць пры зборы подпісаў палягала ў тым, што нам фізічна не давалі арганізаваць збор дзе-небудзь на вуліцы. Надалей мы збіралі подпісы вылучана ў розных установах гораду.
Абскардзіць пастанову ў абласным судзе, грунтуючыся на досведзе іншых акруг, актывісты не плануюць:
- Да таго ж не хочацца проста так карміць адной базавай велічынёй
падкантрольны ўладам суд за разгляд скаргі.
Святаслаў Бруйко