Святлана Ціханоўская абвесціла «Народны трыбунал», у якім прапаноўвае амністыю за захоп Аляксандра Лукашэнкі і яго памагатых.
«Наша краіна канчаткова пераўтварылася ў месца злачынства, – піша Ціханоўская. –Калі дзяржаўная судовая сістэма не працуе, мы саўладаем без яе. Панесці пакаранне павінен кожны, хто цынічна парушыў і парушае закон».
Святлана Ціханоўская выклала план «Народнага трыбунала». Таксама яна назвала яго мэты: «спыніць беззаконне і паказаць, што баяцца павінны не пратэстуючыя беларусы, а тыя, хто здзяйсняе злачынствы супраць іх».
Падставай для абвяшчэння Народнага трыбунала стала забойства сілавікамі 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
эж