Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская абвесціла «Народны трыбунал»

13.11.2020 20:05
Яна  прапаноўвае амністыю за захоп Аляксандра Лукашэнкі і яго памагатых.
 , 13  2020
"Плошча Перамен", 13 лістапада 2020 года PAP/EPA/STR

Святлана Ціханоўская абвесціла «Народны трыбунал», у якім прапаноўвае амністыю за захоп Аляксандра Лукашэнкі і яго памагатых.

«Наша краіна канчаткова пераўтварылася ў месца злачынства, – піша Ціханоўская. –Калі дзяржаўная судовая сістэма не працуе, мы саўладаем без яе. Панесці пакаранне павінен кожны, хто цынічна парушыў і парушае закон».

Святлана Ціханоўская выклала план «Народнага трыбунала». Таксама яна назвала яго мэты: «спыніць беззаконне і паказаць, што баяцца павінны не пратэстуючыя беларусы, а тыя, хто здзяйсняе злачынствы супраць іх».


Падставай для абвяшчэння Народнага трыбунала стала забойства сілавікамі 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.

эж