Германія заклікала да правядзенні тэрміновага і незалежнага расследавання ўмоваў смерці Рамана Бандарэнкі, а таксама выказала глыбокія спачуванні яго сям'і, сябрам і ўсяму беларускаму народу, чытаем у заяве намеснікa спікера Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі.
„Маштабы гвалту і рэпрэсіяў з боку ўладаў Беларусі шакіруюць. Я хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць, што Федэральны ўрад Германіі рашуча асуджае гвалт і рэпрэсіі. Мы з глыбокай занепакоенасцю адзначаем, што ўжыванне гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку дзяржавы ў апошні час зноў узрасла”, - напісаў прадстаўнік МЗС ФРГ.
У заяве нагадваецца, што толькі ў мінулую нядзелю было арыштавана больш за 1000 чалавек. Былі распачатыя сотні крымінальных спраў супраць мірных дэманстрантаў толькі таму, што яны бралі ўдзел у пратэстах.
„Гэта непрымальна, і гэта цалкам зразумела супярэчыць тым абавязацельствам, якія Беларусь узяла на сябе ў рамках АБСЕ. Таму мы зноў заклікаем Беларусь, нарэшце, прыняць прапановы па ўступленні ў дыялог са сваім народам, правесці незалежнае расследаванне шматлікіх парушэнняў правоў чалавека і аддаць пад суд вінаватых”, - чытаем у заяве апублікаванай на сайце Пасольства Федэральнай Рэспублікі Германія ў Мінску.
аз