У пятніцу ў Маладзечне адбылася жалобная акцыя ў памяць загінулага Рамана Бандарэнкі ды іншых ахвяр рэжыму Лукашэнкі. Распавядае журналістка Юля Жылка.
- Гараджане зладзілі акцыі адразу ў некалькіх месцах - каля Чырвонага касцёла, парка Перамогі і помніка "Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі". Частка людзей каля помніка запаліла свечкі, усклала кветкі. Пасля рушылі да ўваходу ў парк. Машыны сігналілі, а людзі трымалі чорныя жалобныя стужкі. Да ўдзельнікаў акцыі падышло некалькі жанчын, якія іх аблаялі і сказалі, што патрэбна прывезлі амапаўцаў, якія іх бы пакаралі. Вядома, што міліцыя затрымала як мінімум адну жанчыну.
У суботу ўвечары на "Плошчы Перамен”, дзе схапілі Рамана Бандарэнку выступіў "Вольны хор" у памяці трагічна загінулага. Беларускі фонд культурнай салідарнасці ў памяць забітага Рамана зладзіў трансляцыю «Рэквіему» Моцарта.
Беларускія тэлеграм каналы высветлілі імя магчымага забойцы Рамана Бандарэнкі. Мужчына ў шэрым спартовым касцюме і чорнай камізэльцы, які збіваў Рамана Бандарэнку на "Плошчы Пераменаў", вельмі падобны да Дзмітрыя Шакуты — шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу.
юл