Лекар Зміцер Салошкін кажа, што сітуацыя цяпер горшая, чым вясной, але лекары навучыліся лепш змагацца з гэтай хваробай.
- Па напружанню на сістэму аховы здароўя дакладна цяпер болей, чым было вясной. Добра што прайшоў час і лекары маюць алгарытм лячэння пэўных наступстваў гэтага Covid-у.
Пры гэтым улады надалей замоўчваюць маштаб праблемы. Міністэрства здароўя паведаміла, што ва ўсёй краіне за ўчора выявілі толькі 1248 выпадкаў, памерла 6. Лукашэнка даручыў «разабрацца» з лабараторыяй Synevo, што змусіла фірму прыпыніць тэставанне на «каранавірус».
юл