Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя звярнулася да суайчыннікаў, перадаюць naviny.by.
Па словах славутай плыўчыхі, «у гэты складаны час для Беларусі, калі нашых блізкіх садзяць у турмы, калі нашых знаёмых звальняюць з работ і выганяюць з нацыянальных каманд за іх грамадзянскую пазіцыю, калі гвалт і жорсткасць – гэта норма, а гонар і годнасць нічога не значыць, вельмі важна не здавацца і не апускаць рукі!»
Герасіменя ўпэўненая, што яе сябры, знаходзяцца зараз за кратамі, Вольга Хіжынкова, Іван Ганін і Андрэй Краўчанка не палі духам: «Іх не зламаць і нас таксама не зламаць».
Яна, паведамляе БФСС, заклікала беларусаў змагацца да канца, каб «смерці Рамана Бандарэнка, Аляксандра Тарайкоўскага і іншых рабят былі не марныя! Да самай перамогі!»
Нагадаем, напярэдадні амаль па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі памяці Рамана Бандарэнка (Марш смелых) у Мінску, ва ўсіх абласных цэнтрах і шэрагу райцэнтраў. Паводле звестак праваабаронцаў на 02.30, затрымана не менш 1127 чалавек.
ав