Не менш за тысячу чалавек сабраліся сёння, 16 лістапада, на чарговы Марш пенсіянераў. І гэта пры тым, што плошча была ачэплена сілавікамі, а метро нейкі час не спынялася на плошчы, паведамляе Наша Ніва. Людзі старэйшага веку прайшлі маршам па праспекце Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, скандуючы лозунгі за сумленныя выбары і супраць гвалту.
На плакатах, між іншым, былі напідсы: «Штрафы і суткі давалі, але мы ўставалі», «Трыбунал для карнікаў і АМАПУ», «Хопіць здзекавацца над народам». Удзельнікі маршу ўзгадвалі і пра забітага Рамана Бандарэнку.
Першы такі марш прайшоў 5 кастрычніка.
ав
Марш пенсіянераў, 16 лістапада 2020 году