Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

БХК звяртаецца ў ААН у сувязі з адключэннем вады ў Новай Баравой

17.11.2020 11:41
Мікрараён Новая Баравая пад Мінскам праславіўся сваёй палітычнай актыўнасцю. 
Вадаcongerdesign/pixabay.com/CC0

Праваабарончая арганізацыя «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) звяртаецца ў ААН у сувязі з адключэннем вады ў Новай Баравой. Сёння з раніцы пасёлак быў адключаны ад ацяплення. Трэці дзень там няма вады.

Мікрараён Новая Баравая пад Мінскам праславіўся сваёй палітычнай актыўнасцю яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі. Тамтэйшыя жыхары праводзілі флэшмобы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, масава запісваліся ў сябры выбарчых камісій і ў назіральнікі, ладзілі ўласныя ланцугі салідарнасці і шэсці са сцягамі.

Згодна з міжнародным стандартам доступ да чыстай пітной вады і санітарый з'яўляецца важнай умовай жыцця і неадʼемным правам чалавека.

- Гэта парушэнне асноўных правоў чалавека, і гэта адбываецца ў адказ на пазіцыю людзей, якія там жывуць, з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад свайго слова, ад свабоды слова. Гэта незаконныя метады, – адзначае кіраўнік БХК Алег Гулак для Свабоды.

ав