Ціск з боку дзяржавы прымусіў газету «Народная воля» часова перайсці толькі ў інтэрнэт. «Нумары будуць з'яўляцца ў электронным варыянце на сайце nv-online.info».- аб прычынах распавяла нам намесніца галоўнага рэдактара выдання Марына Коктыш.
- Я спадзяюся, што гэты перыяд будзе не вельмі доўгі. Зараз мы прыкладаем усе намаганні ў шукаем новую друкарню. Не важна дзе яна будзе знаходзіцца, у якой краіне. Мінулая друкарня скасавала з намі кантракт. Кіраўніцтва гэтай друкарні сказала, што іх вельмі просяць не друкаваць «Народную волю», ім стварылі пэўныя перашкоды. Гэта прыватная расійская друкарня. Беларускія друкарні пасля выбараў перасталі друкаваць беларускія незалежныя выданні.
Нагадаем, 13 лістапада ў рэдакцыю газеты «Народная воля» прыйшлі невядомыя без дакументаў і цалкам канфіскавалі наклад газеты, 25 тысяч экзэмпляраў. Ніхто з сілавых структур з кіраўніцтвам газеты не звязваўся і не выстаўляў ніякіх прэтэнзій.
яс