Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міжнародная супольнасць заклікала беларускія ўлады спыніць гвалт

18.11.2020 08:15
Еўрасаюз, Швейцарыя, ЗША і Вялікабрытанія заклікалі ўлады Беларусі выконваць і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды.
Сцяг ЕўрасаюзаPhoto:Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрасаюз, Швейцарыя, ЗША і Вялікабрытанія заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да ўласнага народа. У сумеснай заяве, якая з'явілася на сайце прадстаўніцтва ЕС у Мінску, міжнародная супольнасць заклікала беларускія ўлады выконваць і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды.

Падпісанты асудзілі „актыўнае ўжыванне гвалту і парушэнне правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў”. Яны нагадалі, што колькасць арыштаваных мірных дэманстрантаў набліжаецца да 30 тысяч, а колькасць палітычна матываваных крымінальных спраў - да 900.

Яны заўважылі, што беларускія ўлады не спяшаюцца расследaваць тысячы заяў па справах аб здзеку і катаваннях, прымененых у дачыненніда дэманстрантаў з боку службаў аховы правапарадку.

У той жа час міжнародная супольнасць выказала гатоўнасць падтрымаць і садзейнічаць нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі „з мэтай трывалага вырашэння бягучага крызісу, захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі”.

аз