У галоўнага рэдактара Ганны Валадашчук адбыўся дома ператрус, затым яго правялі ў «Газеце Слонімскай».
Канфіскавалі ўсю камп'ютарную аргтэхніку, нават у бухгалтэрыі. Супрацоўнікі рэдакцыі засталіся без працы, не атрымалі заробак за мінулы месяц.
Ператрусы былі праведзены на падставе ўзбуджаных крымінальных спраў за абразу ў тэлеграм-каналах супрацоўніка міліцыі і яго жонкі.
Ганна Валадашчук тады казала, што не ўяўляе якое дачыненне да гэтага мая яна і іх рэдакцыя. Яна пераканана, што ўлады шукаюць любыя прычыны, каб зачыніць газету.
Адзін з чытачоў «Газеты Слонімскай» так адрэагаваў:
«Зачышчаюць інфармацыйную прастору. Каб толькі лапшу іх слухалі..»..
Алесь ЗАВІНОЎСКІ