Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва заклікала сфармаваць еўрапейска-расійскую місію для ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі

18.11.2020 15:17
Антыкрызіснае кіраўніцтва сярод іншых захадаў прапануе ў найбліжэйшы час сфармаваць місію высокага ўзроўню, якая б садзейнічала вырашэнню крызісу ў і вакол Беларусі.
Protesty na Białorusi
Protesty na BiałorusiPAP/EPA/STR

Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, член прэзідыуму Каардынацыйнай рады Павал Латушка заклікаў кіраўніка Еўрапарламенту, вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага звязу ў замежнай палітыцы і ўсе краіны ЕЗ да актыўных дзеянняў для ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі, перадае «Радыё Свабода».

Зыходзячы з дакладу АБСЕ ў рамках «Маскоўскага механізму» і падыходу, выказанага ў рэзалюцыі Еўрапарламенту 21 кастрычніка 2020 году, гаворыцца ў звароце, антыкрызіснае кіраўніцтва сярод іншых захадаў прапануе ў найбліжэйшы час сфармаваць місію высокага ўзроўню, якая б садзейнічала вырашэнню крызісу ў і вакол Беларусі.

Ціханоўская заклікала еўрапейскіх лідараў падтрымаць эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

На думку НАК, у гэтую місію важна ўключыць высокіх прадстаўнікоў ЭЗ і Расіі. Удзел Расейскай Федэрацыі ў вырашэнні крызісу, як гаворыцца ў звароце, вітаецца і залежыць ад гатовасці даць рэальную ацэнку масаваму і жорсткаму гвалту сілавога апарату і падтрымаць падыходы беларускага грамадства ў справе спынення грубага парушэння Канстытуцыі ў краіне.

Мэта гэтай місіі, гаворыцца ў звароце, садзейнічаць рэальнаму дыялогу для спынення гвалту і рэпрэсій, прыцягнення да адказнасці вінаватых, вызвалення палітычных зняволеных і правядзення новых дэмакратычных выбараў.

Напярэдадні з заклікам да лідараў Еўразвязу ўвесці трэці пакет санкцыяў супраць беларускага рэжыму і прадпрыемстваў, якія яго падтрымліваюць, у Стакгольме выступіла Святлана Ціханоўская.

Таксама ў аўторак лідары Літвы і Польшчы выступілі з заклікам да эканамічных санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі.

эж