Па загадзе Лукашэнкі Генпракуратура абвясціла папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння закона прэс-сакратару БПЦ Сяргею Лепіну і вікарыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупу Юрыю Касабуцкаму
Святары сваіх старонках у сацсетках асудзілі знішчэнне мемарыялаў у памяць аб забітым Рамане Бандарэнку. Генпракуратура палічыла, што гэтым яны "свядома павышаюць узровень напружанасці ў грамадстве, якія распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў, і, як следства, варожасць у дачыненні да названых сацыяльных груп насельніцтва".
Ведамства патрабуе ліквідаваць парушэнні і прыняць дадатковыя меры "па папярэджанні рознагалоссяў у сферы ўзаемаадносін дзяржавы і рэлігійных арганізацый".
эж