Нагадаем, што некалькі дзён таму Беларусь запатрабавала ад Польшчы выдачы блогераў для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці.
Сцяпан Пуціла запісаў тады відэазварот да беларускага Міністэрства замежных спраў.
- Перастаньце ганьбаваць сябе на ўвесь цывілізаваны свет, прызнаючыся, што 22 і 25-гадовыя рэдактары, заснавальнікі тэлеграм-каналаў кашмараць увесь ваш рэжым, які дынамічна развіваецца апошнія 26 гадоў, які атрымаў 80% галасоў падтрымкі на выбарах. Гэта проста смешна.
Варшава не адказала на ноту беларускага МЗС аб перадачы Пуцілы і Пратасевіча.
яс