У Мінску тысячы людзей прыйшлі на развітанне з закатаваным сілавікамі Раманам Бандарэнкам. Каля царквы Уваскрасення Хрыстова, дзе служылася паніхіда, не было месца на паркоўках, а па вуліцы Гамарніка цягнуўся бясконцы шнур машын.
Каля 5 тысяч чалавек разьвіталіся з 31-гадовым Раманам Бандарэнкам, якога захапілі ў двары ягонага дому ў Менску, адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, пасля чаго шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай. Пасля апэрацыі 12 лістапада ён памёр.
Пад воклічы «Жыве Беларусь!» машына з целам Рамана ад’ехала ад царквы.
Людзі паднялі ўверх кветкі і некалькі разоў гукнулі «Жыве Беларусь!», «Я выходжу», «Рома, ты герой!» «Не забудзем, не даруем!»
Рамана Бандарэнку пахаваюць на Паўночных могілках.
яс/svaboda.org