Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі не выключае, што супраць яго могуць распачаць крымінальную справу.
Раней біскуп Касабуцкі асудзіў знішчэнне сілавікамі народнага мемарыялу Рамана Бандарэнкі ў Мінску. Праз нейкі час біскупа скрытыкаваў узурпатар Лукашэнка.
«Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп... Рэпрэсіі трываюць, працягваюцца допыты, і магчыма распачацце крымінальнай справы ў дачыненні да мяне і а. Сергія. Я гатовы...»., – напісаў іерарх у «Фэйсбуку».
вс