Беларуская антыядзерная кампанія прыняла заяву з нагоды магчымага надзвычайнага здарэння на БелАЭС - аварыі рэзервовай сістэмы ахаладжэння рэактара першага энергаблока БелАЭС, - паведамляе сайт Naviny.by.
Як адзначаецца ў тэксце, інфармацыя паступіла ў мінулую суботу. Хутчэй за ўсё адбылася імплозія бака. Ён патрабуе замены, але паколькі замена бака раўназначная з прызнаннем аварыі – яго замест гэтага спрабуюць паправіць. Такім чынам мы маем «гарачы» рэактар з дрэнна функцыянуючай (у лепшым выпадку) рэзервовай сістэмай аварыйнага ахладжэння».
На БелАЭС адзначаюць, што ў цяперашні час рэактар знаходзіцца ў гарачым стане і адбываюцца працы па яго доследна-прамысловай эксплуатацыі, звязаныя з павышэннем магутнасці.
«Мы таксама атрымлівалі з розных крыніц на працягу верасня і кастрычніка 2020 года інфармацыю, якая ўскосна пацвярджае факт аварыі, як раз у той перыяд, калі адбываўся фізічны пуск і такі яго этап як гідравыпрабаванні, калі, па словах сведкаў таго, што адбылося, і адбылося дадзенае здарэнне», – заяўляе БАК.
Крыніцы экалагічных актывістаў сцвярджаюць, што ў сістэме ахалоджвання рэактара першага энергаблока адбылася «буйная аварыя» або надзвычайнае здарэнне, у выніку чаго патрабуецца замена абсталявання. На запыт Беларускай антыядзернай кампаніі Дзяржатамнагляд адказаў, што ніякіх аварый не было. «Калі ж інфармацыя аб надзвычайным здарэнні ўсё ж адпавядае рэчаіснасці, то гэта «можа прывесці да цяжкай пазапраектнай аварыі па тыпу фукусімскай, таму мы патрабуем неадкладнага спынення ўсіх работ па эксплуатацыі, затрымкі рэактарнай устаноўкі і расследавання гэтага здарэння», – паведамляе БАК.
нг