Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Еўрапарламенце прайшлі пашыраныя слуханні па сітуацыі ў Беларусі

02.12.2020 10:19
Большасць дэпутатаў падтрымала прапанову аб пачатку міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму.
Parlament Europejski
Parlament EuropejskiRoman Yanushevsky/ Shutterstock

У Еўрапарламенце прайшлі пашыраныя слуханні па сітуацыі ў Беларусі. Пасяджэнне адбылося з удзелам спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, дакладчыка АБСЕ па Беларусі Вольфганга Бенедэка і эксперта-юрыста Міжнароднага камітэту па расследаванні катаванняў Яўгеніі Андрэюк.

Падчас слуханняў выступілі члены падкамітэту Еўрапарламента па правах чалавека, камітэту па міжнародных адносінах, дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, а таксама іншыя еўрадэпутаты. Прадстаўнік АБСЕ заявіў аб неабходнасці правесці новыя выбары, выпусціць палітвязняў і спыніць гвалт у краіне. Бенедэк заявіў аб неабходнасці стварыць орган незалежнага міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Спецдакладчык ААН звярнула ўвагу на катаванні, пераслед журналістаў і іншыя факты парушэння агульнапрынятых нормаў міжнароднага права ў Беларусі.

Яўгенія Андрэюк распавяла парламентарыям і экспертам пра апошнія падзеі ў Беларусі: затрыманні на Маршы суседзяў і Маршы пенсіянераў, арышты журналістаў і лекараў, крымінальныя і адміністрацыйныя працэсы, катаванні затрыманых. Еўрадэпутаты выказаліся аб недастатковасці мер, якія да цяперашняга часу прынялі структуры ЕС і яго краіны-ўдзельніцы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Большасць дэпутатаў падтрымала прапанову аб пачатку міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму.

БелаПАН/HEXTA/нг