Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускую міліцыю, магчыма, пасля перамен чакае перайменаванне ў паліцыю

02.12.2020 21:12
На сваёй старонцы ў Facebook прадстаўніца Народнага антыкрызіснага кіравання згадвае пра «новую сістэму паліцыі».
Protesty w Mińsku
Protesty w MińskuShutterstock.com / Andrei Bortnikau

Да Народнага антыкрызіснага кіравання, апазіцыйнай структуры, якую ачольвае Павел Латушка, далучылася Святлана Хілько. Яна стала кіраўніцай праекта рэфармавання МУС Беларусі. Як паведамляе тэлеграм-канал @nau_belarus, Хілько раней служыла ў МУС, Следчым камітэце, з'яўляецца капітанам юстыцыі. Скончыла Акадэмію МУС Беларусі, магістр юрыдычных навук. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы працуе ў прыватным сектары. Цяпер яна – інжынер па тэставанні праграмнага забеспячэння беспілотных аўтамабіляў у кампаніі Zoox Inc, паведамляе «Еўрарадыё».

На сваёй старонцы ў Facebook Святлана Хілько ўжо згадвае пра «новую сістэму паліцыі».

Гэта значыць, што пасля змены ўлады міліцыя можа быць перайменаваная. Раней гэта было зроблена ў Расіі і ва Украіне.

вс

Фота: На мундзірах сённяшняй міліцыі - шмат плямаў з-за падаўлення мірных пратэстаў