Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ізноў праверкі і невядомыя прадпісанні

18.12.2020 17:59
Чарговыя праверкі і маніторынгі гандлёвых аб’ектаў у Гродне напярэдадні Калядаў шмат у чым носяць для ўласнікаў непрадказальны характар.
.
.pl.depositphotos.com

За апошнія месяцы ў Гродне зачынены дзясяткі кавярняў і крамаў. Прычынай паслужыў не каранавірус, а грамадзянская пазіцыя ўласнікаў, якія далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі.

Для тых, каму давялося прайсці тыя нялёгкія выпрабаванні, пачаліся новыя праверкі.

У пятніцу ў памяшканне крамы «Адметнасць» з беларускімі сувенірамі прыйшлі правяраючыя адразу з некалькіх службаў: санэпідэмстанцыі, аддзелу гандлю гарвыканкама, пажарнай аховы і нават з ідэалагічнага аддзелу гарвыканкама.

Некалькі тыдняў таму крама з беларускімі сувенірамі «Цудоўня» ужо была зачынена ў выніку падобнай праверкі.

Гаспадар «Адметнасці» Сяргей Верамеенка ўпэўнены, што найперш гэтыя праверкі скіраваны на людзей, якія не хаваюць сваёй грамадскай пазіцыі.

А па-другое, на яго думку, дзяржава шукае грошы.

«Проста няма грошай. А таму трэба шчыміць, трэба лупіць, трэба абгрызаць, каб напаўняць бюджэт».

Алесь ЗАВІНОЎСКІ