«І гэта было не наўпрост сказана, а ў размове з кімсці ў чаце. Без аніякіх мацюкоў. На судзе Мікалай прасіў прабачэння за гэтыя словы. "Пацярпелы" супрацоўнік сказаў: «Як чалавек я табе прабачаю, але як міліцыянер — не», — расказала маці асуджанага "Віцебскай Вясне".
Міліцыянт прасіў суд задаволіць пазоў аб кампенсацыі за маральную шкоду — 500 рублёў. Гэтую суму яму заплацілі яшчэ да абвяшчэння прысуду.
Мікалай быў прызнаны вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»).
яс