Пачынаюцца чарговыя выходныя традыцыйных маршаў і акцыяў пратэстаў беларусаў. Напярэдадні да беларусаў звярнуўся старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка:
"Зараз дзеля бяспекі пратэст праходзіць у дварах і шматлікім беларусам не хапае таго пачуцця яднання, якое мы адчувалі на маршах летам і восенню. Каб ні ў каго не было сумневаў у тым, што беларусы не здаюцца, платформа «Голас https://t.me/votebelarus2020/143)» аднаўляе ананімны падлік пратэстуючых.
Запрашаем кожнага, хто выйдзе на марш 19 і 20 снежня, адправіць каманду / ягуляю ў чат-боты праекта «Голас» у Вайбер і Телеграм (@golosby_bot), каб паказаць адзін аднаму: дзе б мы не былі, у якіх гарадах і пасёлках, мы ўсё роўна працягваем выходзіць за свабоду і правы, дзеля сябе і дзеля будучыні. Толькі разам мы вызвалім нашу краіну ад рэжыму.
Я веру ў Беларусь, веру ў беларусаў. І мы разам Верым, Можам І Пераможам!"