Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сярод жыхароў Віцебска набірае папулярнасць Польскае радыё

19.12.2020 08:58
Праз нападкі ўладаў на незалежныя СМІ, людзі ўсё часцей звяртаюцца да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі.
Аўдыё
  • Сярод жыхароў Віцебска набірае папулярнасць Польскае радыё
.
.radyjo.net

За апошнія тры месяцы ў Беларусі перасталі друкаваць шматлікія незалежныя газеты. Застаюцца заблакаванымі папулярныя інтэрнэт-рэсурсы. У гэтых умовах стае папулярным самвыдат. Так у Віцебску, дзякуючы старанням валанцёраў кожны тыдзень бясплатна распаўсюджваецца газета «Віцебскі веснік». Віцябляне гэта ацанілі.
- На мой хатні адрас прыходзяць дзве газеты, гэта «Віцебскі веснік» і «Сумленная газета»
Успомнілі людзі і пра старое добрае радыё – газету без паперы.

- Я слухаю навіны для Беларусі на Першай праграме Польскага радыё. Гэта радыё слухаць мне падабаецца, таму што навіны выходзяць аператыўна і вельмі хутка.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск