Затрыманую супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 14 снежня ў Мінску адміністратарку тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «Чат лошков-петушков» 25-гадовую Ганну Аленскую суд Савецкага раёну арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка. Дзяўчына на дадзены момант знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Ці ўзбуджаная супраць яе крымінальная справа – невядома, бо за кратамі яна цяпер знаходзіцца на падставе прысуджанага ёй адміністрацыйнага арышту, паведамляе Вясна.
Ганну Аленскую затрымалі 14 снежня. Пра гэта стала вядома з telegram-канал ГУБАЗіКа, які апублікаваў відэа яе допыту, дзе Ганна кажа, што «яна адміністрыравала тэлеграм-чаты »Кантроль аўтазакаў Мінск» і «Кантроль лашкоў-петушкоў».
Праз некалькі дзён пасля затрымання стала вядома, што яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у маршы «Народны ўльтыматум» 25 кастрычніка.
Па стане на 18 снежня дзяўчына знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
ав