Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская: Нядзельны марш пакажа, што прыйшоў час справядлівасці

19.12.2020 17:33
«Кожны марш не дае рэжыму схлусіць, што пратэст скончаны». 
Святлана Ціханоўскаяфота: Тэлеграм-канал «Пул Першай»

Да ўдзельнікаў заўтрашняга марша звярнулася Святлана Ціханоўская: «Каб парушыць закон, дастаткова секунды. А вось каб аднавіць яго – трэба значна больш часу і высілкаў. Але мы з вамі ўжо пачалі гэты працэс, і ён незваротны».

Па яе словах, першая крымінальная справа па ўніверсальнай юрысдыкцыі (у Літве) дала ход новым справах, а праз тыдзень будуць пададзеныя новыя заявы ў пракуратуры розных краін. Гэта значыць, што вінаватыя ў гвалце над беларусамі могуць патрапіць у міжнародны вышук. «Усё гэта – асабістая заслуга кожнага з вас», – адзначыла Святлана Ціханоўская. «Гэта не перабольшанне. Кожны, хто выходзіць на вуліцу, наўпрост датычны да гэтых перамог. Прапагандысты з усіх сіл імкнуцца прынізіць вашы дасягненні, заяўляючы, што «бадзяннем па вуліцы» нічога не дамагчыся. Калі б гэта было праўдай, не было б ніякіх санкцый і расследаванняў. Але пратэст у Беларусі бачыць увесь свет, і менавіта дзякуючы пратэсту ўсе падтрымліваюць нас».

Да заслуг беларусаў Ціханоўская аднесла таксама санкцыі ЕС, відэадоказы злачынстваў у Адзінай Кнізе, прэмію Сахарава за барацьбу за правы чалавека.

«Кожны марш не дае рэжыму схлусіць, што пратэст скончаны. Кожная акцыя пазбаўляе дзяржаву магчымасці гандляваць лёсамі беларусаў. Кожны сцяг на балконе нагадвае пра тое, што людзі не здаюцца. Кожны, хто цяпер глядзіць гэта відэа, ужо ўнёс свой уклад у свабодную Беларусь будучыні. І, я ўпэўненая, не спыніцца на гэтым.

(...) Мінулыя гады ўлада называла годам малой радзімы або годам моладзі, хоць на справе гэтыя словы нічога не значылі. Але я дакладна ведаю, якім будзе наступны год. 2021-ы стане годам аднаўлення закона. І таму я падтрымаю кожнага, хто выйдзе на марш Народнага Трыбунала 20 снежня. Бо гэта марш, які пакажа, што час беззаконня падышло да канца, і прыйшоў час справядлівасці».