Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ByPol папярэджвае грамадзян, што іх распрацоўвае ГУБАЗіК за ўдзел у пратэстах

20.12.2020 16:50
Большасць з прозвішчаў, якія трапілі ў апублікаваны спіс, не вядомыя шырока.
Białorusini protestują od 9 sierpnia, domagając się ustąpienia Aleksandra Łukaszenki i przeprowadzenia wolnych wyborów
Białorusini protestują od 9 sierpnia, domagając się ustąpienia Aleksandra Łukaszenki i przeprowadzenia wolnych wyborówShutterstock.com / Alexey Vecherin

20 снежная – дзень Народнага трыбунала! У сувязі з гэтым ініцыятыва ByPol з мэтай папярэджання грамадзян аб небяспецы змясціла ў тэлеграм-канале спіс асоб, якія знаходзяцца ў распрацоўцы Трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК (Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй) у сувязі з удзелам у пратэстах, а таксама спіс тэлефонаў, па якіх праводзяцца тэхнічныя мерапрыемствы, у тым ліку праслухоўванне.

Акрамя спісу з 89 асобаў, актывісты ініцыятывы таксама апублікавалі 41 тэлефонны нумар, які нібыта знаходзіцца на праслухоўванні спецслужбаў.

Гэта зроблена дзеля таго, каб папярэдзіць усіх, хто апынуўся ў апублікаваным спісе. Па словах каардынатара ініцыятывы, былога следчага, капітана беларускай юстыцыі Андрэя Астаповіча, карысць ад публікацыі можа быць большай, чым патэнцыйная шкода.

- Быў выбар: або непрыемнасць ад таго, што ты трапіў у гэты спіс, і ўсе даведаліся, што цябе распрацоўваюць, або да цябе пагрукаюць у дзверы і затрымаюць. Мы доўга думалі, ці варта гэты спіс публікаваць і вырашылі, што варта папярэдзіць людзей.

Большасць з прозвішчаў, якія трапілі ў апублікаваны спіс, не вядомыя шырока. Ёсць таксама тыя, хто даўно знаходзіцца за кратамі і мае статус палітзняволенага.

нг