Вечарам у мінскіх дварах адбыліся брутальныя затрыманні жыхароў – ва Уруччы, Новай Баравой, Захадзе.
На відэа бачна, як у Новай Баравой людзі ў спартовым адзенні збівалі людзей проста ля сваіх дамоў і махалі зброяй перад іх тварамі. На адным з такіх відэа бачна, як невядомы б'е па нагах дзяўчыну, адначасова з гэтым прабіваючы нагой у грудзі мінаку, пасля чаго дастае прадмет, падобны да пісталета, і пачынае ім пагражаць, трымаючы на лініі агню тую дзяўчынку.
Меркавана, невядомы са зброяй і ў спартыўных трэніках – супрацоўнік міліцыі. Такую выснову можна зрабіць па тым, што збітага мужчыну зацягнулі ва ўжо пазнавальны бус, піша Наша Ніва.
Па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» затрыманыя 16 чалавек. Паводле тэлеграм-каналу «Спісы Акрэсціна», траіх затрыманых з Першамайскага РУУС адвезлі ў шпіталі.
-У Беларусі цяпер адныя і тыя ж самыя людзі аддаюць загады біць і затрымліваць людзей у іх уласных дварах і плануюць сходы, якія называюць усебеларускімі і народнымі, – так затрыманні пракаментавала Святлана Ціханоўская. -Відавочна, што той, хто дазваляе сабе біць беларуса, не мае ніякага права прадстаўляць яго інтарэсы. Мы не перавернем ніякую старонку пасля таго, як у нашых родных раёнах нам пагражаюць зброяй. Мы будзем заставацца пры сваім, пакуль не пабудуем тую краіну і ўладу, якую заслугоўваем.
ав